Марыя Фалалеева: Кліматычная палітыка Беларусі на 80% «адарвалася» ад еўрапейскай



Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 – Канферэнцыі ААН па змене клімату 2023 – правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу «Кліматычна (не)уразлівыя: як працаваць з тэмай клімату і кліматычнай справядлівасці», на якой быў прадстаўлены аднайменны дапаможнік, выдадзены ў Берліне.

Наколькі кліматычная палітыка Беларусі адпавядае еўрапейскай распавядае спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў Марыя Фалалеева:

– Да 2022 году, то бок да таго, як у Беларусі пачаліся праблемы і радыкальны адыход ад еўрапейскага вектару, асабліва з пачаткам вайны, Беларусь гуляла на двух палях. Зразумела, уся расейская палітыка і тое, што робяць у Расеі, у многім уплывала на беларускую павестку. Еўрапейскі вектар таксама выконваўся, проста па прагматычнай прычыне, – Еўразвяз актыўна падтрымліваў праграмы. Зараз гэты стымул знік. З ім знікла і 80% усёй кліматычнай палітыкі. Дзеянняў стала значна менш.

Па словах эксперткі, ва ўмовах эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расеі, аналагічная залежнасць краіны ў сферы вырашэння расейскіх пытанняў клімату адсутнічае. Прычына – адсутнасць у Расеі эфектыўнай стратэгіі вырашэння праблем клімату і кліматычнай справядлівасці ўнутры краіны, якая б закранала краіны-суседкі.

Спасылка на выданне.

Беларускае Радыё Рацыя