Марыя Фалалеева: Пры зменах клімату ў Беларусі дасца ў знакі савецкая меліярацыя
Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 – Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года – правяла для беларусаў завяршальную анлайн-сустрэчу пад назвай „Клімат для ўсіх. Як працаваць з сацыяльнымі аспектамі зменаў клімату і кліматычнай справядлівасцю”.
Пра асаблівасці кліматычных рызыкаў для Беларусі выказалася спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў Марыя Фалалеева:
– Беларусь адносіцца, з аднаго боку, да зоны рызыкі з-за прыродных умоў. У нас тэмпература павышаецца больш высокімі тэмпамі. З другога боку ў нас ёсць дастаткова шмат магчымасцяў для таго, каб адаптавацца. з другога боку ў Беларусі няма такой рызыкі такой страшнай, катастрафічнай, глабальнай. Для нас напэўна кліматычная несправядлівасць звязана менавіта з пагаршэннем існуючых рызыкаў тэрыторыях, дзе праводзілася меліярацыя, а са зменай клімату гэты працэс пагаршаецца.
Эксперт падкрэсліла, што ў выніку зменаў клімату ў Беларусі, як па ўсім свеце, пацерпіць насельніцтва, залежнае ад прыродных рэсурсаў, і перш за ўсё, уразлівыя групы: дзеці, жанчыны, асобы сталага ўзросту.
Беларускае Радыё Рацыя