Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды



Палітвязні Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды паведамляюць праваабаронцы. У хуткім часе адбудуцца новыя судовыя пасяджэнні з іх удзелам. А пакуль Калеснікава і Знак знаходзяцца ў СІЗА ў Менску.

6 верасня каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі выбарах 2020 года Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, а юрыст таго ж штаба Максім Знак — на 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў „змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” „закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны” „стварэнні экстрэмісцкага фарміравання”. Калеснікава і Знак сваёй віны не прызналі.