Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды



Чальцы прэзідыума Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі, палітвязьні Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды, паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.

„Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды. У хуткім часе адбудуцца новыя судовыя слуханні з іх удзелам. Палітвязні будуць чакаць іх у СІЗА ў Менску”, – гаворыцца ў паведамленні.

Прысуд Калеснікавай і Знака, калі б ён не быў абскарджаны, уступіў бы ў сілу з 21 верасня.

Як паведамлялася, суд прыгаварыў Марыю Калеснікаву да 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіма  Знака – да 10.

Беларускае Радыё Рацыя