Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам
Палітзняволеная Марыя Калеснікава, якую асудзілі на 11 гадоў калоніі, сустрэлася з бацькам у СІЗА.
Марыя Калеснікава гутарыла з бацькам праз шкло па тэлефоне.
Яна выглядае бадзёрай, шмат чытае і сочыць за навінамі, у тым ліку за Нобелеўскай прэміяй, распавёў яе бацька прэсавай службе штабу Віктара Бабарыкі:
«Маша хацела б падпісацца на „Новую Газету“. Яна ў курсе, што галоўнаму рэдактару ўручылі Нобелеўскую прэмію. Яна прасіла перадаць свае велізарныя віншаванні Дзмітрыю Муратаву», распавёў яе бацька Аляксандр Калеснікаў.
Таксама Калеснікава сказала, што ганарыцца прэміяй Вацлава Гавэла, якая была ёй уручаная, і лічыць што яна — для ўсіх палітвязняў.