Марыя Калеснікава знаходзіцца на медыцынскім стацыянары ў калоніі
Марыю Калеснікаву яшчэ на выходных перавялі з гомельскай лякарні хуткай дапамогі ў калонію – зараз яна знаходзіцца ў медыцынскім стацыянары.
Раней стала вядома, што Марыя Калеснікава трапіла з калоніі ў рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі ў Гомелі, ёй зрабілі аперацыю.
Пад назіраннем лекараў Калеснікава будзе знаходзіцца яшчэ не менш за 10 дзён, яе дыягназ — прабадная язва страўніка.
Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца, што яна жывая. Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сіл.
Беларускае Радыё Рацыя