Марыя Садоўская-Комлач: Уваход ва Украіну на баку Расеі змяніў бы вобраз Беларусі для свету
Цэнтр новых ідэй падчас анлайн-прэзентацыі прадставіў вынікі даследавання пра вобраз Беларусі ў замежных СМІ.
Галоўны трэнд медыявобраза беларусаў акрэсліла рэцэнзентка даследавання Марыя Садоўская-Комлач:
– Важны трэнд – гэта пераход беларускага народа і беларускай апазіцыі са стану суб’ектнасці ў стан аб’ектнасці. Ахвяры рэжыму, палітычныя вязні, ад іх нічога не залежыць, яны закладнікі. Выключэннем стала вайна ва Украіне, калі дзякуючы вельмі зладжаным акцыям грамадзянскай супольнасці і проста грамадзянам, гераізм, асабістая адказнасць прыцягнулі ўвагу і паказалі, што ў Беларусі яшчэ ёсць пэўныя суб’екты са свабоднай воляй.
Па словах эксперткі, такі вобраз беларусаў найлепш выкарыстоўвае беларуская дыяспара па ўсім свеце ў сваёй дзейнасці на месцах. Адзіная праблема пры гэтым, што станоўчая суб’ектыўнасць праяўлецца на ўзроўні асобных суб’ектаў, а не самой беларускай нацыі ў цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя