Марыя Тарасенка: Праект стварэння Асацыяцыі “дармаедаў” рэалізуем



Гамяльчанка Марыя Тарасенка распавяла, што атрымалася з яе ініцыятывы інфармаваць людзей пра дэкрэт аб “дармаедах”.

Нагадаем, што гамяльчанка Марыя Тарасенка стала першай у Беларусі “дармаедкай”, якая падала ў суд на чыноўнікаў. Жанчына палічыла, што яна штодзень купляе тавары, карыстаецца нейкімі паслугамі, і, суадносна, плаціць шэраг ускосных падаткаў. Такім чынам, у эканоміцы яна ўсё-такі занятая.

Пасля гэтага Марыя Тарасенка атрымала афіцыйны ліст з камісіі па каардынацыі работы ў спрыянні занятасці насельніцтва пры адміністрацыі Чыгуначнага раёнe Гомеля, у якім паведамлялася, што яна выключана са спіса людзей “не занятых у эканоміцы”. Марыя Тарасенка: Ці праўда, што вы збіраецеся рэгістраваць Асацыяцыю “дармаедаў”?

РР: Пакуль што мы гэтую ініцыятыву толькі распрацоўваем, але нейкія канкрэтныя крокі яшчэ не рабілі. Пабачым, якім чынам далей будуць развівацца падзеі ў сувязі ў дэкрэтам аб “дармаедах”.

Марыя Тарасенка: Менавіта восенню для тых, хто не заняты ў эканоміцы, наступяць складаныя часы, бо “камуналка” падаражэе ў разы, і вось тады, магчыма, актывізуецца і наша дзейнасць па стварэнні асацыяцыі. Таму праект ёсць і, думаю, мы яго рэалізуем.

РР: Вы падавалі заяўку на правядзенне больш за 20 пікетаў, падчас якіх планавалі інфармаваць людзей пра дэкрэт аб “дармаедах”, але ніводны не дазволілі.

Марыя Тарасенка: Так, улады, як бачым, не хочуць, каб народ меў інфармацыю, як абараняць свае правы, калі чалавек няправільна патрапіў у спіс “дармаедаў”. Зараз ідзе працэс асбкарджвання адмоваў, бо Канстытуцыі дае права гарамдзянам на мірныя сходы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя