Марыя Тарлецкая: У лепшых традыцыях каваля Багрыма
«Жаночы бізнес» – назва ўмоўная. Як і ў любым прадпрымальніцтве неабходна знайсці сваю нішу.
Дэталі кавальскага рамяства падчас бізнес-трэнінгу «Жаночае прадпрымальніцтва» раскрыла дырэктар прадпрыемства «Арт-аб’ект», каваль са стажам Марыя Тарлецкая:
– Традыцыі беларускага кавальства як у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў нас у Беларусі ды і ўвогуле з гісторыі дастаткова абмежаваныя. У першую чаргу яны абмежаваныя коўкай зброі. Вось зброя і даспехі – гэта традыцыя кавальства, а далей – прадметы сельгасінвентару. Вядомая ўсім – гэта жырандоля Паўлюка Багрыма. Ці адчуваю я сябе пераймальніцай? Напэўна, так. Канешне ж, мяне на гэтым выхоўвалі.
Сёлета каваль Марыя Тарлецкая разам з калегамі аздобілі каванымі жырандолямі-выцінанкамі новую станцыю менскага метро «Кавальская Cлабада».
Беларускае Радыё Рацыя
