Марыю Калеснікаву амаль 8 месяцаў утрымліваюць у адзіночнай камеры
Палітзняволеная, якой прысудзілі 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, 12 лістапада сустрэлася ў СІЗА са сваім бацькам.
Аляксандр Калеснікаў распавёў пра тое, як праходзіла сустрэча, сайту Віктара Бабарыкі.
Ён сказаў, што Марыя вельмі добрае выглядае, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала займацца ёгай. Пры гэтым, Калеснікава ўжо амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў камеры сама.
«Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але як парушэнне яе правоў. Згодна нават з нашымі законамі, адзіночнае заключэнне зяўляецца пакараньнем. Ёй вельмі не хапае размоваў».
Аляксандр Калеснікаў адзначае, што з ліставаннем застаюцца праблемы, аднак заклікае пісаць зноў.
Адрас для лістоў Марыі Калеснікавай: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Калеснікава.