У Бабруйску ўводзіцца маскавы рэжым
У Бабруйску ўводзіцца абавязковы маскавы рэжым у месцах, дзе немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
«Згодна з п.23 плана мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 у Бабруйску ўведзена абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (масак) насельніцтвам у аб’ектах і арганізацыях горада (месцы рознічнага гандлю, аптэкі, аддзяленні банка, сувязі, пошты, грамадскі транспарт і іншыя аб’екты, дзе немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне)», – адзначаецца ў паведамленні.
Гарадскія ўлады просяць грамадзян выконваць меры прафілактыкі.
