Масавае атручэнне школьнікаў на Гарадзеншчыне (абноўлена)



Школьнікаў Рацічскай школы, шпіталізаваных 11 лютага ў бальніцу з сімптомамі атручэння невядомай этыялогіі, сёння выпішуць дадому, пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі.„Стан усіх дзяцей здавальняючы і не выклікае апасенняў. Пасля ранішняга агляду ўрачы адпусцяць дамоў усіх дзяцей, іх самаадчуванне гэта дазваляе”, – сказаў ён. Школьнікі ўжо вечарам адчувалі сябе добра, але на ўсялякі выдападак вырашана было пакінуць іх пад наглядам урачоў да раніцы, растлумачыў субяседнік. Прычыну здарэння ў школе высвятляюць кампетэнтныя органы.

Па факце здарэння ў Рацічскай школе распачата крымінальная справа, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па факце службовай халатнасці. Расследаванне ўзята пад асабісты кантроль старшынёй ведамства”, – распавяла Юлія Ганчарова.

Зараз следчыя дапытваюць сведак, атрымліваюць інфармацыю, якая мае значэнне для ўстанаўлення фактычных абставінаў і прычын таго, што адбылося, канфіскавана і старанна вывучаецца тэхнічная і іншая дакументацыя.

Для ацэнкі стану навакольнага асяроддзя ў памяшканнях школы і на прылеглай тэрыторыі канфіскоўваюцца рэчавыя доказы. Атрыманы ўзоры паветра і вады, якія накіраваны ў лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншыя дзяржаўныя ўстановы для правядзення экспертных даследаванняў.

Нагадаем, днём 11 лютага з Рацічскай сярэдняй школы ў бальніцу былі шпіталізаваны 42 навучэнцаў 1998-2008 гадоў нараджэння і працаўнік санітарнага кантролю. Усім пацярпелым пастаўлены папярэдні дыягназ „атручэнне невядомай этыялогіі”.

* * *

У школе аграгарадка Рацічы Гарадзенскага раёна 11 лютага адбылося масавае атручэнне школьнікаў невядомым рэчывам.

jvj8O6Cwa4o

(Фота s13.ru)

Згодна з паведамленнем абласнога ўпраўлення МНС, у 12.26 дзяжурны фельчар хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў у службу „101” аб масавым паступленні з прыкметамі атручвання навучэнцаў сярэдняй школы аграгарадка. Да месца здарэння былі накіраваныя ратавальнікі-медыкі і ратавальнікі-хімікі на аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны, прыцягнуты спецыялісты газавай службы Гародні і абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

dsc02907_novij_razmer_182808_800x600_mc

Высветлілася, што ў дзяцей, якія займаліся на другім паверсе, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя (галавакружэнне, млоснасць, ваніты, павышэнне тэмпературы цела і артэрыяльнага ціску). Праведзеныя замеры паветра на ўтрыманне шэрагу хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама праводзіць замеры на наяўнасць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомыя пазней.

dsc02911novijrazmer182807800x600mcУсяго па меддапамогу звярнуліся 35 навучэнцаў, усе дастаўлены ў Гарадзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Навучальны працэс прыпынены. Бацькі праінфармаваныя аб неабходнасці кантролю стану дзяцей і неадкладнага звароту ў выпадку пагаршэння здароўя ў медыцынскія ўстановы. У бальніцы псіхалагічную дапамогу аказвае псіхолаг МНС.

[youtube id=”3Yv9tH04_1s”]

belapan.by