Масавае атручванне рыбы на Нёмане
У раёне Гародні заўважана маса загінулай рыбы, якая плыве па рацэ дагары пузам.
Па неправеранай інфармацыі, выкід чорнай субстанцыі, падобнай да ікры, выцякала з ліўнёўкі ў раёне Нёманскай гідраэлектрастанцыі. Пасля чаго пачаўся масавы паморак рыбы.
На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, якія абмяркоўваюць здарэнне, гэта супрацьпраўнае дзеянне – скід атруты ў ваду – павінны даследаваць кантрольныя і следчыя органы.
Мінулыя гады ўлады гарадзенцам тлумачылі падобны паморак рыбы спякотным надвор’ем. Што, цяпер выглядае, не адпавядала праўдзе.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com