Масавасць пралукашэнскаўскага мітынгу стварылі пераапранутыя вайскоўцы
У Слоніме 20 жніўня каля мясцовага райвыканкама адбыўся мітынг у падтрымку Лукашэнкі.
Каб стварыць масоўку, мясцовыя вертыкальшчыкі дамовіліся з кіраўніцтвам Слонімскай 11-й механізаванай брыгады і тыя пераапранулі салдат і афіцэраў у грамадзянскае адзенне, а потым адправілі калонай вайскоўцаў на мітынг.
На гэтым відэа добра бачна, як вайскоўцы выязджаюць з тэрыторыі часці са сцягамі, усе пераапранутыя і рагочуць ад гэтага прымітывізму і дурноты.
Беларускае Радыё Рацыя
