Масавыя мерапрыемствы ў Маскве забаранілі да 10 красавіка
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў аб увядзенні ў расейскай сталіцы забароны на масавыя мерапрыемствы.
„10 сакавіка я падпісаў указ аб забароне правядзення ў Маскве масавых мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў звыш 5 тыс. чалавек”, – напісаў Сяргей Сабянін у сваім блогу. Забарона будзе дзейнічаць да 10 красавіка.
Наведванне спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы хакейныя і футбольныя матчы, таксама будзе абмежавана – не больш як 5 тыс. удзельнікаў і балельшчыкаў.
„Сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі паступова ўскладняецца. Мы бачым і тое, як развіваюцца падзеі ў Італіі, Германіі і іншых нашых еўрапейскіх суседзяў. У сувязі гэтым патрабуецца прыняць дадатковыя абмежавальныя меры для абароны здароўя людзей”, – гаворыцца ў паведамленні.
Успышка каронавіруснай інфекцыі зафіксавана ў снежні 2019 года ў КНР. Выпадкі заражэння выяўлены ў больш як 100 краінах. У Кітаі больш за 3,1 тыс. лятальных выпадкаў, выздаравелі 59,9 тыс. чалавек, агульная колькасць выпадкаў заражэння перавышае 80,7 тыс. Усяго ў свеце, паводле даных СААЗ, заразіліся звыш 110 тыс. чалавек, 3,8 тыс. памерлі.