Масавыя ператрусы на Лідчыне
Цягам некалькі апошніх дзён на Лідчыне праходзяць ператрусы ў грамадскіх актывістаў. Пра тое, што там адбываецца распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч.
– Ператрусы адбыліся ў Бярозаўцы і ў самой Лідзе. Вядома як мінімум сем чалавек, у якіх прайшлі ператрусы. Гэта, напрыклад, сябра руху “За Свабоду” Сяргей Пантус, брат гарадзенскага абласнога каардынатара руху “З Свабоду” Вітольда Ашурка Андрэй Ашурак. Таксама адбыліся ператрусы ў іншых людзей. Пры ператрусах былі канфіскаваныя кампутары, тэлефоны. А сёння Сяргей Пантус быў таксама выкліканы ў Следчы камітэт у Ліду, дзе зараз адбываецца допыт. Сяргея Пантуса прызналі сведкам па крымінальнай справе па перакрыццю чыгуначнага руху ў Лідзе.
Беларускае Радыё Рацыя