Масавыя затрыманні на „Нафтане”
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі правярае працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб карупцыі адносна службовых асоб наваполацкага «Нафтана».
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Паводле яе слоў, намеснік генеральнага дырэктара, некаторыя іншыя службовыя асобы акцыянернага таварыства, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ўжо затрыманыя ў рамках крымінальнай справы.
Падазраваных абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, якія накіраваны на ўсталяванне ўсіх абставінаў здзяйснення злачынстваў.
