Масавыя затрыманні на плошчы Незалежнасці ў Менску (абноўлена)
АМАП з’ехаў, толькі некалькі чалавек патрулюе плошчу Незалежнасці.
***
АМАПавец адбірае сцяг у 72-гадовай актывісткі Ніны Багінскай.
Людзі больш за сорак хвілін былі зачыненыя ў Чырвоным касцёле. Потым яны выйшлі.
***
На плошчы Незалежнасці сёння зноў сабраліся людзі на мітынг.
Цяпер адбываецца разгон, колькасць затрыманых невядома.
Чырвоны касцёл узяты ў аблогу. Міліцыянераў бачна ля кожных дзверэй на першым паверсе.
АМАП узяў у кальцо групу людзей.
Тое, што разгон рыхтаваўся, можна зразумець па тым, што трансляцыю падзей на плошчы Незалежнасці вёў канал «Раша тудэй» у Youtube. Некалькі дзясяткаў чалавек застаюцца заблакаваныя ў Чырвоным касцёле. Таксама людзей акружылі на плошчы.