Масавыя затрыманні прайшлі ў райцэнтры Круглае
Магілёўскай праваабарончай ініцыятыве Mayday стала вядома пра затрыманне шасцярых чалавек у гарадскім пасёлку Круглае. Меркаваная прычына затрымання — удзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Адна з затрыманых — Аліна Горава. Увечары 27 сакавіка яна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо не выйшла — Аліна была затрыманая на трое сутак.
