Масавыя затрыманні ў Беразіне
Па падазрэнні ў нелаяльнасці да ўладаў. Масавыя затрыманні ў Беразіне.
Як паведамляюць праваабаронцы, яшчэ з сакавіка ў Беразіне затрымліваюць людзей, якія маюць дачыненне да пратэстаў. Працуе менскі АМАП. Затрымліваюць на падставе фотаздымкаў у сацсетках або проста па падазрэнні ў «нелаяльнасці да ўладаў».
Паводле мясцовых жыхароў, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах. Людзям даюць 15 сутак, запалохваюць крымінальнымі справамі, запісваюць «пакаянныя відэа».
Беларускае Радыё Рацыя