Масавыя звальненні на Івацэвіцкім “флагмане”



У Івацэвічах можна ўладкавацца толькі ў турму ваеннаслужачым. Усюды скарачэнні, нават пры заробку ў 2,5 – 3 мільёны, кажа грузчык  прамысловага флагмана Івацэвічаў – прадпрыемства “Івацэвічдрэў” Сяргей Дубойскі.

IMG_9925

33-хгадовы Сяргей Дубойскі трапіў у першы этап скарачэння на “Івацэвічдрэў”. Хоць працаваў добра, часцяком без выходных, не меў заўвагаў, вядзе здаровы лад жыцця. Але не баяўся бараніць свае правы і нават звяртаўся ў Адміністрацыю прэзідэнта. Сказалі, што “нам занадта разумных не трэба”, расказвае Сяргей Дубойскі:

– Першы этап скарачэнняў – 120–150 чалавек прыкладна. Усяго плануецца скараціць 300 чалавек. У людзей па 3-4 дзяцей, некаторым працаўнікам пару гадоў да пенсіі засталося. Хто звяртаўся да Лукашэнкі наконт прыватызацыі жылля, то ўсіх іх скарацілі. Прадукцыя нікуды не ідзе, ніхто не хоча яе браць з-за вялікіх цэн, усё ляжыць і гніе.

Адміністрацыя прадпрыемства масавыя скарачэнні адмаўляе. Маўляў, невялікія, як усюды.

На мадэрнізацыю “Івацэвічдрэў” пайшло амаль 158 млн. еўра, у тым ліку крэдыты банкаў, уласныя сродкі прадпрыемства, бюджэтныя рэсурсы.

IMG_9927

У 2012 годзе сам Аляксандр Лукашэнка інспектаваў прадпрыемства. Зняў са скандалам старога дырэктара Барыса Міхнюка, замяніў яго Уладзімірам Шульгой, былым кіраўніком канцэрна “Беллеспаперапрама”.

Спадзяванні не апраўдаліся. Заробкі ўпалі, прадпрыемства працуе на склад.

Беларускае Радыё Рацыя