Маштабнае адключэнне электрычнасці ў трох краінах Цэнтральнай Азіі



У трох краінах Цэнтральнай Азіі адбыліся адключэнні электрычнасці, перабоі з падачай электраэнергіі зафіксаваныя на поўдні Казахстана, у сталіцы Кыргызстана – Бішкеку і ва Узбекістане, у Ташкенце.

З савецкага перыяду Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан знаходзяцца ў адзінай энергасістэме, – піша РБК. Казахстанская энергакампанія паведаміла, што адбылося аварыйнае адключэнне высокавольтных ліній электраперадачы, якія злучаюць рэгіён з паўночнай і паўднёвай часткамі агульнай энергасістэмы.

Энергазабеспячэнне адноўлена прыкладна напалову.

Беларускае Радыё Рацыя