Маскоўскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі Вадзіма Дубойскага



Пра гэта паведамляе @mediazona_by. Аднак напярэдадні Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць яго ў Беларусь. Справа мусіць быць разгледжана ў Страсбургу. Як паведамлялася, у жніўні 2020-га Дубойскага затрымалі і збілі сілавікі, пратакол не складалі. На волі мужчына зняў пабоі. Пасля гэтага на яго распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Год таму Вадзім Дубойскі з’ехаў у Расію. Але праз паўгода яго там затрымалі па запыце з Беларусі.