Масква збіраецца спрасціць беларусам атрыманне расейскага грамадзянства



У Расеі збіраюцца спрасціць беларусам атрыманне расейскага грамадзянства. Такое ж новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць і ў дачыненні ўкраінцаў як „блізкіх па менталітэце”.

Як інфармуе ria.ru, над законапраектам, які ўнясе змены ў закон аб грамадзянстве, працуе Міністэрства ўнутраных спраў РФ. Між іншым, прапануецца вызваліць беларусаў і ўкраінцаў ад праходжання сумоўя ў камісіі па прызнанні замежніка носьбітам рускай мовы.

МУС Расеі адзначае, што калі ў выпадку з украінцамі рашаючае значэнне мае „блізкі менталітэт”, то ў выпадку з беларусамі — дзяржаўная руская мова ў Рэспубліцы Беларусь.

Калі законапраект будзе ўнесены ў расейскі ўрад, пакуль невядома.

Фота: ria.ru