Масленіца на набярэжнай канала Агінскага
У Слоніме на набярэжнай канала Агінскага адбылося гарадское свята Масленіца, дзе слонімцы хацелі развітацца з зімой. Але зіме не так проста было сказаць: “Бывай!” У гэты дзень ішоў мокры снег і адчувалася даволі холадна і вільготна.
Тым не менш, свята адбылося. Са сцэны гучалі песні, праводзіліся розныя конкурсы, смажыліся блінцы і шашлыкі, працавалі дзіцячыя атракцыёны. І хоць людзей было не вельмі шмат, настрой у іх адчуваўся на вясну.
[Not a valid template]
Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара