Маслоўскі: Можна забараніць пікет, але ніхто не можа забараніць Дзень Волі



Ускласці кветкі да помніка 1000-годдзя Берасця заклікаюць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Так актывісты адсвяткуюць 25 Сакавіка.

Пікет па вуліцы Савецкай быў забаронены, але ніхто не можа забараніць Дзень Волі, — адзначыў палітык Ігар Малоўскі:

– Я асабіста прыйду да помніка 1000-годдзя ў 17 гадзін 25 сакавіка. Я думаю, што гэта кожны можа зрабіць, і ўзяць кветкі. Гэтая дата, безумоўна, ёсць на гэтым помніку. І ніхто нам не забараняе сустракацца ў цэнтры горада, размаўляць, віншаваць адзін аднаго.

Прыйдуць таксама мае сябры, калегі і паплечнікі, таму любы жыхар горада можа разам з намі адсвяткаваць 101 год БНР, — дадаў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце