Мастака Алеся Пушкіна адправілі на псіхіятрычную экспертызу
Мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі. Як стала вядома «Белсату», вядомага мастака, удзельніка міжнародных выставаў, аўтара флэш-мобаў і перформансаў Алеся Пушкіна адправілі ў псіхіятрычную лякарню – нібыта для правядзення экспертызы.
30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле ўладаў, гэта «рэабілітацыя нацызму».