Мастака і сірату Андрэя Раптуновіча этапавалі ў наваполацкую калонію
У Менскім гарадскім судзе 14 лістапада Андрэя асудзілі на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.
3-га сакавіка Андрэя перавялі ў папраўчую калонію № 1.
Падтрымаць палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч.
Вясна
