Мастака, які дамаляваў калючы дрот на графіці, пакараюць



Выканаўца самавольнай замалёўкі графіці на вуліцы Магілёўскай у Менску знойдзены, і з яго спагоняць сродкі праз суд. Пра гэта заявіў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац на прэс-канферэнцыі 21 снежня.

графіці

„Гэта мая цвёрдая пазіцыя: калі графіці з’явілася падчас правядзення Дзён Масквы ў Менску, і гэты эскіз быў узгоднены намі і масквічамі, то, я лічу, гэта няправільна, калі хтосьці, зыходзячы з нейкіх асабістых памкненняў, прыходзіць і замалёўвае”, – сказаў Шорац. Калі гэтаму патураць, то «хтосьці можа і да помніка нешта прымайстраваць”, дадаў ён.

„Спаганяць абавязкова будзем, і нашы грамадзяне павінны разумець, калі хочаш нешта намаляваць, – паглядзіце на тое, што робіцца на вуліцы Кастрычніцкай, калі прыехалі бразільскія мастакі і намалявалі. Але я супраць, каб потым на іх хтосьці чорным зафарбоўваў. Калі ёсць аўтар, то толькі з яго ведама трэба ўносіць змены. Калі ўсё пусціць на самацёк, мы прыйдзем да хаосу. Мы абавязкова спагонім затраты на змены. Трэба юрыдычна гэта кампетэнтна зрабіць, каб у судзе наша пазіцыя была вельмі пераканаўчая”, – сказаў Шорац.

belapan.by