Мастацтва дзяржавы ў тым, каб прыдумаць новы падатак?



У Менску ля Тэатра юнага гледача не так даўно з’явілася сацыяльная рэклама. На плакаце напісана: “Падаткі – гэта наша мастацтва”, а ўказальнік паказвае на тэатр.

З аднаго боку рэклама заклікае грамадзян плаціць падаткі, за кошт якіх і жывуць тэатры, а з іншага дзяржава прарэкламавала сама сябе.

“Хацеў бы сказаць, што тыя, хто прыдумвае новыя падаткі, таксама даволі творчыя людзі, – кажа эканаміст Барыс Жаліба. – У гэтым плане мастацтва дзяржавы заключаецца ў тым, каб прыдумаць які-небудзь новы падатак. Ужо ёсць падататкі на дармаедаў, на прыбытак па дэпазітах, на аўтамабілі, на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах… Зараз, напрыклад, ходзяць размовы, што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі хацела б увесці яшчэ адзін збор – браць на інфрастуктуру 1 адсотак ад прыбытку юрыдычных асобаў. Адкуль браць грошы ў бюджэт? Эканоміка без датацый не працуе, а таму даводзіцца трэсці ўласны народ. Таму правільную сацыяльную рэкламу прыдумалі “мастакі”. Падаткі – гэта іх мастацтва”.

da569aa6-6cbd-412d-966a-3470fdc40507

9e6df198-aa2f-4b9e-9ab3-1fa4d3f0f817 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара