У Пінску загінуў матацыкліст – пачаўся сумны адлік
У Берасцейскай вобласці за першую палову вясенняга сезону адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў – у 4-х выпадках вінаватыя самі кіроўцы байкаў.
У адным выпадку, які здарыўся ў Пінску, 30-гадовы матацыкліст загінуў, і ад яго пачаўся адлік сумнай статыстыкі па ўсёй краіне.
У сувязі з гэтым у горадзе над Пінай дзяржаўная аўта-інспекцыя (ДАІ) увяла ўзмоцнены кантроль за перасоўваннем матацыклістаў, тэхнічным станам байкаў і правярае наяўнасць усіх неабходных дакументаў кіроўцаў.
“Матацыклісты і роварысты – самыя недысцыплінаваныя ўдзельнікі дарожнага руху”, – адзначае настаўнік пінскай аўтамабільнай школы Аляксандр Шаўцоў:
– Аднымі з самых недысцыплінаваных кіроўцаў з’яўляюцца матацыклісты і раварысты. Гэта праблема абвастраецца асабліва ў вяснова-летні перыяд. Як правіла, яны бываюць з цяжкімі наступствамі. Матацыкліст не абаронены. І церпяць маладыя людзі і людзі сярэдняга ўзросту. Уздзеянне на гэтую катэгорыю дарожна-транспартнага руху – гэта допуск на права атрымання пасведчання кіроўцы катэгорыі А.
Калі матацыкл будзе не ў належным тэхнічным стане альбо кіроўца не будзе мець усе неабходныя дакументы, то транспартны сродак можа быць канфіскаваны.
Беларускае Радыё Рацыя