«Матчын рух 328» змагаецца за рэгістрацыю
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь сваім рашэннем абавязаў Гарадзенскі абласны суд разгледзець па сутнасці справу рэгістрацыі сацыяльна – асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328».
29 студзеня 2016 года Гарадзенскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу ініцыятараў стварэння грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» аб адмове ў рэгістрацыі, спасылаючыся на тое, што яны не ўпаўнаважаныя звяртацца ў судовыя ўстановы. Па словах старшыні ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларысы Жыгар, іншага рашэння Вярхоўнага суда сябры арганізацыі не чакалі:
— Кажуць, што надзея памірае апошняй, але тут прыйшло тое, што «адмяніць» і ва ўсіх нас было слова: «Ура!». Проста, значыць усё ж нешта зварухнецца і усё ж зразумеюць, што менавіта гэтае сацыяльна-асветніцкае аб′днанне «Матчын Рух 328» патрэбнае і вельмі неабходнае, бо цяпер сапраўды найбольш вострыя праблемы, гэта праблемы наркотыкаў.
Гарадзенскі абласны суд 11 красавіка 2016 года разгледзіць справу ад адмове абласным упраўленнем юстыцыі дзяржаўнай рэгістрацыі сацыяльна – асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328». У выпадку адмоўнага рашэння ініцыятары стварэння грамадскага аб’яднання маюць намер зноў звяртацца ў Вярхоўны суд.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня