Матолька праінспектаваў Гарадзеншчыну
Грамадскі актывіст і блогер Антон Матолька праехаў па Гарадзеншчыне, каб пабачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары малых гарадоў. У Карэлічах, Ваўкавыску і Зэльве ён пабачыў шэраг праблем, з-за якіх людзі звяртаюцца на старонку 115.бел.
Пра 115.бел кажа Антон Матолька :
– Сэрвіс для жыхароў, якія леняцца пісаць звароты ў райвыканкамы, але якія хочуць, каб не было ям у дварах, былі нізкімі бардзюры. Асвятленне ў пад’ездзе ці на вуліцы было. Газоны былі, высаджваліся дрэвы. Каб сачылі за ўпарадкаваннем горада і яго санітарным станам. Каб звярталі на гэта ўвагу і скардзіліся не толькі на кухні ці ў сацсетках адзін аднаму, але і давалі зваротную сувязь прадстаўнікам горада.
На думку Антона Матолькі, у малых гарадах Гарадзеншчыны таксама ёсць невялікія праблемы:
– Мяне вельмі прыемна здзівілі ў некаторых гарадах. Асабліва Зэльва, дзе я нават не ведаў да чаго прычапіцца. Ям бачыў няшмат. Больш за ўсё іх у Ваўкавыску.
У бліжэйшых планах Антона Матолькі – пабачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары Ліды і Шчучына.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня