“Маці-328”: Неабходна адмяніць пакаранне для наркаспажыўцоў
У Менску 30 траўня прайшоў санкцыянаваны мітынг руху “Маці-328”. Удзельніцы руху выступаюць за змякчэнне пакарання па наркатычным артыкуле. Часцей за ўсё пакаранне складае ад 6 да 12 год нават за паўграма наркатычнага рэчыва.
Акрамя таго, “Маці-328” выступаюць за адмену пакарання для наркаспажыўцоў. Пра гэта сказаў падчас сваёй прамовы Стас Шашок:
– Самыя базавыя рэчы, якія мусяць памяняцца ў нас – гэта адмяніць крымінальную адказнасць для наркаспажыўцоў. Яе няма не толькі ў суперцывілізаваных краінах, такіх, напрыклад, як Германія. Але нават калі мы паглядзім на Расею, Украіну, на ўсе краіны-суседкі, нават на Казахстан, Кіргізію – нідзе няма крымінальнай адказнасці для спажыўцоў.
Гэта першае санкцыянаванае мерапрыемства руху „Маці-328”, якое атрымалася арганізаваць у выніку двухгадовых спробаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Legalize Belarus