Маці анархіста Рамана Халілава стала падазраванай па крымінальнай справе
Маці анархіста Рамана Халілава стала падазраванай па крымінальнай справе.

Яе перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што супраць Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава — завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
З Полацка жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Пры гэтым, яна яшчэ нават не адбыла 10-суткавы адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне міліцыянтам. Нагадаем, 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-суткавы арышт.
Беларускае Радыё Рацыя
