Маці блытала след: завершана следства забойства хлопчыка ў Лепелі
На стадыі папярэдняга следства 23-гадовая маці хлопчыка дала прызнальныя паказанні. Калі ў судзе будзе даказаная яе віна – жанчыне пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці завершана следства крымінальнай справы аб забойстве двухгадовага хлопчыка ў Лепелі, якога знайшлі ў хляве побач з домам, паведамілі ў СК.
Падрабязнасці гучнага злачынства аб знікненні маленькага хлопчыка былі агучаны ў канцы мая гэтага года. Тады 23-гадовая жыхарка райцэнтра заявіла ў міліцыю, што знік яе сын – дзіця нібыта прапаў у парку. Міліцыя і следчыя адразу ж пачалі адпрацоўваць сярод іншых версію аб датычнасці жанчыны да злачынства. Пасля таго як было ўстаноўлена, што яна паведаміла лжывыя звесткі, у дачыненні да грамадзянкі распачалі справу.
„Следства справы завершана, матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд”, – паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Паводле яе слоў, маці дзіцяці прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 139 (забойства заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) КК, да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Жанчына на стадыі папярэдняга следства дала прызнальныя паказанні. Паводле заключэння экспертыз, смерць 2-гадовага хлопчыка наступіла ў выніку ўдушша.