Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў



Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Як стала вядома Праваабарончаму Цэнтру „Вясна”, у Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў судзілі маці дваіх дзяцей.

У Гомельскім абласным судзе 18 кастрычніка вынесены прысуд палітзняволенай Жане Волкавай, якую затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці.

Жанчыну абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

·       паклёп у дачыненні да Лукашэнкі,

·       абраза Лукашэнкі

·       садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

·       арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

·       распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Суд вынес жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя