Маці відэаблогера Максіма Філіповіча: Сын, відавочна, абвясціў галадоўку



Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч мог абвясціць галадоўку. Пра гэта паведамляе ягоная маці Эла Філіповіч.

– І ён і, па-мойму, усе хлопцы, якія там сядзяць. Ён там не адзін. Яны ж забралі хлопцаў, якія проста паказвалі праўду жыцця. Не бунтавалі, не ваявалі. А проста расказвалі простым людзям пра нашае жыццё… Выйшаў чалавек, які сядзеў у белай машыне, і сказаў, што ўсе пытанні трэба задаваць у прэс-службу МВД.

Ніякай інфармацыі пра стан здароўя аўтара нашумелых відэаролікаў пра так званы Дэкрэт „Аб дармаедах” міліцыя сваякам Максіма Філіповіча не прадастаўляе.

Беларускае Радыё Рацыя