Маці забітай у Лунінцы 8-месячнай дзяўчынкі і яе знаёмаму выстаўленае абвінавачанне



Маці забітай у Лунінцы 8-месячнай дзяўчынкі і яе знаёмы ўзятыя пад варту, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

25-гадовай жыхарцы Лунінца і яе 47-гадоваму знаёмаму, якія падазраваліся ў забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі, выстаўленае абвінавачанне. Дзеянні кожнага з іх кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў.

Даследаваннем біяўзораў абвінавачаных, адабраных пры затрыманні, устаноўленая наяўнасць у іх крыві этылавага спірту ў канцэнтрацыі 1,6 праміле ў жанчыны і 1,2 праміле ў мужчыны. Расследаванне працягваецца.

Як паведамлялася, 27 кастрычніка каля 19 гадзін 28-гадовы жыхар Лунінца, прыйшоўшы дадому, знайшоў труп дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Дзяўчынка была абезгалоўленая. У гэты час у кватэры знаходзіліся маці дзіцяці і знаёмы сям’і, якія былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Сям’я была на ўліку як тая, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

belapan.by