Мечыслаў Навагродскі: Запрашаем адзначыць 31-ыя ўгодкі незалежнасці Беларусі



У аўторак, 27 ліпеня, каля беларускага консульства ў Беластоку па вуліцы Электрычная, 9 пройдзе мітынг, прысвечаны 31-годдзю прыняцця дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі. Акалічнасці распавёў суарганізатар акцыі Мечыслаў Навагродскі:

„Гэтая акцыя будзе дазволеная, пададзена заява, спадзяемся што яе пазітыўна разгледзяць. З сённяшняга дня будзе стаяць запрашэнне, і на акцыі будзе прысутнічаць ксёндз Вячаслаў Барок, якога ўся Беларусь ведае, і не толькі Беларусь: ён выступіў супраць рэжыму, і праз гэта цярпеў на рэпрэсіі. Быў арыштаваны на 10 содняў, і зараз акурат знаходзіцца ў Польшчы”.

Па словах Мечаслава Навагродскага, галоўная мэта акцыі – нагадаць пра ўрачыстае абвяшчэнне незалежнасці Беларусі Вярхоўным Саветам БССР, якое ініцыяваў Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» у 1990 годзе.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя