Медсястра Наталля Каролік спрабуе аспрэчыць у судзе вымовы
Медсястра агульнай практыкі Баранавіцкай паліклінікі №3 Наталля Каролік спрабуе аспрэчыць у Баранавіцкім судзе вымовы, дадзеныя ёй за парушэнне этычных норм і няправільна надзетую павязку пры выхадзе з ардынатарскай, дзе медыкі пераапранаюцца.
Але справа зусім не ў гэтым, кажа Наталля Каролік:
– На мяне ўвесь час імкнуцца ціснуць, што я ўваходжу ў прафсаюз РЭП. За тое, што я ўсё ж такі выбіраю пазіцыю за вольную Беларусь. І тое, што я супрацоўнічала, супрацоўнічаю і буду супрацоўнічаць з незалежнымі СМІ. Я расказвала ўсю праўду.
Паводле прысутных на судзе, у нармальнай дзяржаве гэтая справа не магла б нават узнікнуць. Няўзброеным вокам відаць, што гэта звычайны пераслед:
– У гэтым канкрэтным выпадку відавочнае жаданне адміністрацыі паліклінікі пазбавіцца ад нязручнага супрацоўніка.
– Яны парушаюць закон.
– Галоўнага лекара бароніць юрыст.
Працяг судовага разбіральніцтва адбудзецца 5 жніўня.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
