Медсястра: Паўсюдная эканомія на заробках сваіх падначаленых



Беларускія кіраўнікі як дзяржаўных, так і прыватных устаноў эканомяць на заробках сваіх падначаленых. Гэта тычыцца і медычных устаноў, дзе медсёстраў, працуючых на стаўку, прымушаюць выконваць працу бесплатна звыш нормы. Хто робіць спробу абараніць сябе – скандал са словамі: не падабаецца – вызваляй месца, кажа медсястра Баранавіцкай раённай паліклінікі №3 Наталля Каролік, якая мае 28 гадоў стажу, з якіх 25 – старэйшай медсястры:

– Напрыклад, вось я працую на прыёме з урачом. Урач працуе на паўтары стаўкі, а я на стаўку. Яна імкнецца закончыць прыём да канца майго працоўнага часу. Хворых гоніць, гоніць, гоніць, каб паспець закрыць прыём калі я з ёй працую. Якасць агляду хворых падае. Час на хворых не вытрымліваецца 18 хвілін. І самае галоўнае – я не паспяваю картачкі закрыць, аформіць дакументы.

Паводле Наталлі Каролік, дапрацоўваць застаўляюць яе ды іншых бясплатна. А нядаўна кіраўніцтва абавязала здаць на рамонт дарог урачоў па 40 рублёў, медсясцер – па 20. Наталля не здала, бо здае дарожны збор як кіроўца. Толькі што даведаліся, што грошы вернуць праз прэміі. Абязалаўкі з 80-працэнтным ахопам прышчэпак ад грыпу – зноў выкінутыя грошы. Даведацца, навошта, не ўдалося. Кіраўнікі паліклінікі адсутнічалі па важных прычынах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя