Медсястру Наталлю Каролік пераследуюць за выказванні ў СМІ пра каронавірус



У Баранавіцкай паліклініцы №3 пачаўся пераслед медсястры агульнай практыкі Наталлі Каролік. Кіраўніцтва не даравала ёй крытычных паведамленняў у СМІ наконт праблем медыкаў падчас пандэміі.

Камісія па этыцы і дэанталогіі паліклінікі абвясціла вымову Каролік не за непрафесіяналізм, а за нібыта праклёны ў адрас дзвюх лекарак, адна з якіх загадчыца аддзялення агульнай практыкі, кажа Наталля Каролік:

– Яны, змовіўшыся, напісалі нейкі паклёп на мяне, што я іх праклінала і ледзь не смерці ім жадала. Я лічу, што гэтае судзілішча было зробленае адмыслова, каб абвясціць мне вымову, каб знайсці магчымасць звольніць мяне за мае выказванні ў СМІ пра тое, што робіцца ў нас у паліклініцы.

Да лекарак далучылася намесніца загадчыка паліклінікі, якая палічыла злачынствам маску на шыі Каролік у калідоры паліклінікі, калі Каролік ішла ў прыбіральню. Хаця яна адна з нямногіх медыкаў аддзялення агульнай практыкі, хто не захварэў на COVID-19 і не быў пагрозай для іншых.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя