Медыкаў прымушаюць удзельнічаць у суботніку



 

Арганізацыі аховы здароўя вымушаныя або вывесці на работы частку медыкаў, або здаць нейкую суму з калектыву.

Унёскі разбітыя ў залежнасці ад катэгорыі работніка. „З дактароў па 5 рублёў, з медсястры 3, з санітаркі 1 рубель”, – расказаў доктар Віцебскай абласной лякарні.

На 9-й падстанцыі хуткай дапамогі Менску тая самая сітуацыя: частка медыкаў павінна выйсці на суботнік 25 красавіка.

Як вядома, медыкі ў час пандэміі працуюць у асаблівым рэжыме.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 6 дзён таму паведаміў пра тое, што заразіліся каронавірусам 419 медработнікаў. Больш свежай статыстыкі пра колькасць інфікаваных медыкаў грамадства не мае.

Беларускае Радыё Рацыя