Медыкі адказалі на пагрозы сілавікоў прымяніць зброю супраць пратэстоўцаў
Беларускія медыкі запісалі відэазварот у адказ на заявы прадстаўнікоў МУС аб тым, што ў дачыненні да пратэстоўцаў можа быць ужытая баявая зброя.
Медыкі падкрэслілі, што „жыццё і здароўе людзей з’яўляюцца найвышэйшай чалавечай каштоўнасцю і медыцынскім работнікам часам даводзіцца рабіць немагчымае для іх абароны і захавання”.
Тое, што зараз адбываецца, можа быць расцэнена як генацыд беларускага народа і развязванне грамадзянскай вайны з боку ўлады, заяўляюць медыкі.
Беларускае Радыё Рацыя