Медыкі: Мінздароўя істотна заніжае лічбы памерлых ад COVID-19



Тэлеграм-канал «Белыя халаты» прыводзіць вядомыя яму лічбы ад медыкаў па захварэлых і памерлых з каронавірусам. Гэтыя лічбы шакуюча разыходзяцца з лічбамі Мінздароўя.

«Міністэрства аховы здароўя зноў рапартуе пра тое, што захварэлі 112 870 (+1 248 за суткі, памерлі 1 039 (+ 6) Па нашай інфармацыі, за апошнія суткі: У 5-й гарадской клінічнай бальніцы Менска памерла 6 чалавек за суткі і 43 за тыдзень, ад кароны 90%, фота вышэй. У Берасцейскай абласной – 3 чалавекі; У Маладэчне 1 чалавек; Гарадзенская універсітэцкая клініка – 3 смерці; 2 ГКБ Гародня – 2 чалавекі; Разам, толькі ў 5 бальніцах каля 14 чалавек памерлі ад COVID-19. У 5-ці медычных установах разам больш афіцыйных дадзеных пра смерці ад каронавіруса, чым у Міністэрства аховы здароўя па ўсёй краіне», — піша канал.

novychas.by