Медыкі настойліва раяць рабіць прышчэпкі супраць грыпу і каронавіруса



У Міністэрстве аховы здароўя распавялі, чаму сёлета медыкі працягваюць так настойліва заклікаць рабіць прышчэпку ці супраць грыпу ці супраць каронавіруса, а лепш увесці дзьве вакцыны. У ведамстве адзначаюць, што мінулыя гады паказалі наколькі цяжка праходзяць хваробы пры іх адначасовым сумяшчэнні. Здараюцца вельмі цяжкія выпадкі, нават смяротныя.

“Лепш перажыць рэакцыю ад вакцыны, чым перанесці наступствы вірусаў”, – мяркуе адмысловец па санітарна-эпідэміялагічных пытаннях:

-Калі мы ўводзім любую вакцыну, мы ўкараняем у арганізм чалавека тое, чаго не мусіць быць. Наш арганізм мусіць і ўмее абараняцца. Таму пасля ўвядзення вакцыны, у тым ліку і каронавіруснай, магчымае ўзнікненне пэўных рэакцый ахоўнага плану: падвышэнне тэмпературы, пачырваненне на месцы ўвядзення вакцын. Гэта натуральная рэакцыя арганізма, якая мусіць быць. У прынцыпе, арганізм так пабудаваны.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што масавая кампанія па вакцынацыі супраць грыпу працягнецца ў краіне да 1-га снежня. Уздым жа віруса чакаюць у студзені-лютым.

Беларускае Радыё Рацыя