Медыкі: Негатовасць і хлусня прывядуць да страшных вынікаў



Ілжывая інфармацыя ўладных структур і скрыццё праўды пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі не спрыяе падрыхтоўцы людзей да мер самазахавання падчас моцнай успышкі гэтай страшнай хваробы. Паўмеры не выратуюць у сітуацыі X. Панікі пакуль няма, чаго так дабіваецца ўлада, але няма і даверу да ўлады, кажуць людзі:

– У нас жа яго няма. Па тэлевізары кажуць, што ўсё добра.

– Ніхто нічога не робіць, і я нічога не раблю.

– Патэлефанаваў галоўнаму лекару, кажа, што няма ў нас нічога.

Негатоўнасць і хлусня прывядуць да страшных вынікаў, упэўнены кампетэнтныя спецыялісты:

– Я бачыла, як перадавалася чума свіней. У адным канцы вёскі з’явілася, і праз тыдзень паклала абсалютна ўсё. А наша начальства не прызнала, што гэта чума!

– Калі пойдзе першая хваля, як у Італіі, то першымі ахвярамі стануць медыцынскія работнікі. І ратаваць людзей ужо не будзе каму.

Паводле медыкаў, у медычных установах не хапае па-ранейшаму масак, пальчатак, шпрыцоў, дэзраствораў. Прадаўцы ў крамах таксама легкадумна адносяцца да мераў бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: minsknews.by