Медыкі распавялі, як будзе працаваць “хатні каранцін”



Галоўны санітарны лекар краіны Наталля Жукава расказала, як будзе працаваць патрабаванне ўрада пра абавязковы 14-дзённы каранцін для тых, хто прыехаў з краін, дзе зафіксаваны выпадкі каронавіруса, паведамляе Tut.by.

Па словах Жукавай, меры адміністрацыйнага ўздзеяння альбо прыцягненне сілавых структур, каб прымусіць выконваць правілы хатняга каранціну, пакуль не разглядаюцца. «Выключэнне – тыя, хто прыбыў з эпідэміялагічна неспрыяльны краін. Тут мы працуем з органамі ўнутраных спраў, кантралюем самаізаляцыю», – распавяла яна.

Паводле яе слоў, тыя, хто перасякае мяжу сёння, не падлягаюць абавязковаму кантролю на наяўнасць каронавіруса. Самае галоўнае, незалежна ад выніку, каб чалавек у абавязковым парадку 14 дзён знаходзіўся ў рэжыме самаізаляцыі. Калі з’яўляюцца сімптомы, пацыент абавязаны выклікаць лекара. У гэтым выпадку ў яго возьмуць мазок на каронавірус.

Беларускае Радыё Рацыя