Медыкі рыхтуюцца да ўсплёску траўматызму
На выходныя чакаецца пахаладанне – уначы невялікія маразы, а ў дзень ападкі, што прывядзе да з’яўлення галалёдзіцы. Аналагічнае надвор’е было ў першыя выходныя снежня, і як вынік – амаль паўтысячы грамадзянаў звярнуліся ў траўматалагічныя пункты.
Па словах лекара-траўматолага Аркадзя Якаўца, да галалёдзіцы трэба падрыхтавацца або пазбегнуць выхаду на вуліцу:
– Перайсці на абутак на плоскай падэшве. Людзям пенсійнага ўзросту, па магчымасці, калі няма экстранай неабходнасці, на вуліцу не выходзіць. Але калі кудысьці збіраецеся, то ў суправаджэнні кагосьці. Пашкоджанні па ступені цяжкасці – розныя, гэта ад пашкоджанняў звязачнага апарата да цяжкіх чэрапна-мазгавых траўмаў.
Медыкі раяць грамадзянам, што пры любым падзенні варта звярнуцца ў траўматалагічны пункт, каб быць упэўненым. Небяспека крыецца ў тым, што не заўжды адразу адчуваюцца наступствы.
Беларускае Радыё Рацыя